BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з Даротай Міхалюк у Беластоку

У нядзелю, 1 сакавіка, у Беластоку адбудзецца сустрэча вакол манаграфіі Дароты Міхалюк “Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці”. Пачатак 18.00.

Напрыканцы мінулага года па ініцыятыве пракуратуры Горацкага раёна манаграфія гісторыка з Польшчы Дароты Міхалюк “Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці” трапіла з спіс кніг забароненых у Беларусі.

Тымчасам – гэта адна з найважнейшых сучасных прац пра нараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта “стварылі бальшавікі”.

Прафесарка Дарота Міхалюк – даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў.

Арганізатары