BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з паэзіяй на мове нацыянальных меншасцяў

У Гайнаўцы прайшоў ХІХ дэкламатарскі конкурс пад назвай «Паэзія крыніц — культурная спадчына нацыянальных меншасцяў у мастацкай літаратуры».

На сцэне мясцовага Дома культуры вершы дэкламавалі як дашкольнікі, так і моладзь з Гайнаўшчыны. Бацюшка Славамір Хвойка з Орлі падкрэсліў, што конкурс – гэта яшчэ адна прычына для таго, каб мы ўсхвалялі Бога:

-Узгадваецца мне адзін з конкурсаў, яшчэ жыў пакойны ўладыка Мірон. І ён сказаў такія словы, што вам трэба так падысці і перагледзець змест гэтых вершаў, каторыя дзеці гавораць, бо яны не маюць з рэлігіяй нічога агульнага. І сёння, калі я паслухаў гэтых дзяцей, у кожнага быў верш, які быў звязаны з верай, з Богам, з малітваю. І гэта цешыць.

Конкурс праводзіцца па благаславенні праваслаўнага Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя