BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

22 студзеня ў Вільні ў Доме нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з палітыкам, грамадскім дзеячам, былым палітвязнем Паўлам Севярынцам.

Месяц таму ён быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё спадар Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў.

Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

Спадар Павел падзеліцца сваімі развагамі, адкажа на пытанні і раскажа пра планы.

На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі спадара Паўла за данат наяўнымі.

Удзельнікаў, блогераў і медыя ласкава просяць не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб на сустрэчы была бяспечная атмасфера.

Уваход вольны.

Арганізатары