У Беларускім Хабе “Новая Зямля” адбылася сустрэча з камандзірам і прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Сустрэча распачалі з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых ваярах-беларусах.
Кажа камандзір Палка Павел Шурмей з пазыўным «Дзядзька»:
– Шчырае дзякуй, за тое, што прынялі. Усё прайшло добра. Я маю надзею, што ў людзей будзе больш інфармацыі, мы яе з вялікай карысцю выкарыстаем – і дыяспара, і Полк імя Кастуся Каліноўскага. Калі народ не жадае карміць чужое войска, ён павінен дапамагаць свайму войску. Усё проста.
Заля хаба ўвабрала ў сябе больш за 70 чалавек – прадстаўнікоў беларускай дыяспары:
– Мы іх не бачылі крыху менш за год. Добра, што яны гэта робяць. Добра, што яны не забываюць, прыходзяць, распавядаюць.
– Мяне цікавіць, як яны ацэньваюць перспектывы Палка Каліноўскага. Наша асноўная мэта – гэта Беларусь. Якую ролю будзе іграць гэтая арганізацыя.
– Усе мы заангажаваныя ў гэтай справе, калі прыйшлі. У кожнага ёсць тое, чым дапамагаць.
– Вялікая падзея, я лічу. Людзі вырваліся з фронту, прыехалі ў госці.
– Мы рады іх бачыць. І нашыя паштоўкі паедуць разам з імі.
Прысутным паказалі кароткаметражны фільм пра будні Палка, а таксама азнаёмілі з асноўнымі патрэбамі ваеннага падраздзялення і распавялі пра сітуацыю з ветэранамі. Прадстаўнікі Палка выказалі спадзеў на далейшую падтрымку беларускай дыяспары.
***
У Беларускім Хабе “Новая Зямля” адбылася сустрэча з камандзірам і прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Сустрэча распачалі з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых ваярах-беларусах.

Камандзір Палка дэталёва распавёў пра працэс рэкруцінгу. Умовы прадастаўляюцца з боку ЗСУ. Гучыць падзяка за падтрымку з боку дыяспары ўсім неабходным. Агучана змена ў заканадаўстве Украіны, якое дазволіць беларусам станавіцца афіцэрамі ўкраінскага войска. Гэта дазволіць ваярам палка выбудоўваць ваенную кар’еру, і пры гэтым “і далей ісці да вызвалення Беларусі”.
Закранута пытанне і вынікаў Форуму імя Астрожскіх у Кіеве. Полк быў у цэнтры ўвагі як “мост”, што захоўвае стасункі між Украінай і Беларуссю насуперак рэжыму Лукашэнкі і яго спрыянню агрэсіі Расеі.


Прысутным паказалі азнаямляльны кароткаметражны фільм пра будні Палка.
Ідзе расповед пра апошнія ваенныя аперацыі Палка на ўсходзе Украіны: пяхота, сітуацыя з параненымі, БПЛА сродкі, якія робяць вайну больш складанай і кампутаразаванай, чым у 2022 годзе.
Асобнае пытанне – падтрымка ветэранаў у краінах ЕЗ. Многія сыходзяць у звальненне ў нікуды, не ведаюць, што будуць рабіць, пытанне рэабілітацыі, месцы сустрэч з беларусамі і падтрымкі, кшталту хаба ў Беластоку.
Даецца ў знакі і малая колькасць беларусаў у войску Украіны. Патрэбна і колькасць, і больш актывістаў у самой Украіне. Падтрымка дыяспар патрэбна і падчас службы ў Палку і пры выхадзе ў звальненне.

Агучана пытанне пра падтрымку Палка. Вядзецца аўдыт фонда Каліноўскага, якім кіраваў Дзяніс “Кіт” Прохараў. Шмат ідзе на рамонт транспарту. Маецца патрэба на ўтрыманне месца для адпачынку ваяроў. На сайце Палка маюцца неабходныя рахункі. Новае кіраўніцтва абяцае празрыстасць і рэгулярныя справаздачы па выкарыстанні атрыманых сродкаў.
Вайна патрабуе велізарных выдаткаў, і сродкаў ЗСУ, у склад якіх уваходзіць і Полк, не хапае.
БПЛА – самыя неабходныя зараз і складае амаль што асноўную пазіцыю выдаткаў. На кожны пікап патрэбны камплект цаной да 7 тысяч даляраў. І РЭП – радыёэлектроннае падаўленне, у тых жа коштах.
Працуе адкрыты мікрафон, гучаць пытанні з залі. На які рахунак можна падтрымаць Полк злотымі? – Новы рахунак у распрацоўцы.
Чым можна падтрымаць ветэранаў?
– Рэабілітацыя, легалізацыя і падтрымка дыяспар. Звяртанне ўвагі ўладаў Польшчы і Літвы.
Заля хаба перапоўнена, больш за 70 чалавек. Прысутныя слухаюць уважліва.
Кейс Верамейчыка: ветэраны, як адкіды пасля вайны. Заклік да дэмакратычных сілаў. Спадзеў на прадстаўнікоў у КР. Якім шляхам і на якіх прынцыпах ідзе рэфармаванне Палка? Добраахвотнасць, людзі самі выбіраюць, дзе служыць. На месцы створана працоўная група, якая вызначае стратэгію падтрымкі і камунікацый. Пытанне ваеннай тактыкі не закранаюцца. Самакіраванне.
Заля хаба перапоўнена, больш за 70 чалавек. Прысутныя слухаюць уважліва.
Кейс Верамейчыка : ветэраны як адкіды пасля вайны. Заклік да дэмакратычных сілаў.
Спадзеў на прадстаўнікоў у КР.
Якім шляхам і на якіх прынцыпах ідзе рэфармаванне Палка? Добраахвотнасць, людзі самі выбіраюць, дзе служыць. На месцы створана працоўная група, якая вызначае стратэгію падтрымкі і камунікацый. Пытанне ваеннай тактыкі не закранаюцца. Самакіраванне.
Супраца з дэмсіламі і КР. – Ідзе, але пытанні праходзяць цяжка ў КР, асабліва па ветэранах.
Прамая сувязь з Офісам і Кабінетам ідзе на фоне арганізацыйнай слабасці. Астатнія месяцы кантактаў не было. Распрацоўваецца пратакол нараду арміі Беларусі на Украіну. Але дэмсілы стараюцца абыходзіць мілітарную тэматыку.
Што можна зрабіць для Верамейчыка Васіля? І чаму не мог уехаць ва Украіну?
– Зараз робіцца ўсё мажлівае, каб вызваліць. Правяраецца датычнасць адказных асобаў Палка да выкарыстання ўласных сувязяў для незаконнага абмежавання ўезду Верамейчыка ва Украіну.
У якім зараз стане батальён “Волат”? Рыхтуюцца да заданняў.
Ці пойдзе полк у палітыку? Створаны рух “Каліноўцы”. Вадзім Кабанчук у АПК працуе, як бы не было цяжка.
Калі Полк будзе ваяваць за Беларусь? Ваяры гінуць фактычна за Украіну?
– Мы змагаемся за будучыню. Сумяшчайце гэта. Ваяры палка гінулі за Беларусь і за будучыню.
Ці дазволіць Украіна Палку ўвайсці на тэрыторыю Беларусі?
– Калі б нас было 10-15 тысяч у ЗСУ, сітуацыя была б іншай. Усім у Еўропе патрэбны спакойны і адэкватны сусед – Беларусь. Гісторыя дае шанец, і ім варта скарыстацца. Да 2022 года ніхто б і не паверыў, што Полк мажлівы. Зараз у складзе Палка нават былыя палітвязні, якія з радасцю выкарыстоўваюць кожны момант змагання на свабодзе.
“Чым больш ваяроў у Палку, тым менш палітвязняў у Беларусі “.



Беларускае Радыё Рацыя