BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з прафесарам Юрым Грыбоўскім у Беластоку

У Цэнтры праваслаўнай культуры 29 траўня прайшла сустрэча з прафесарам Юрым Грыбоўскім. Гэтым разам гаварылася пра ўдзел салдат арміі Андэрса праваслаўнага веравызнання ў бітве пад Монтэ-Касіна. Сярод удзельнікаў былі таксама нашчадкі салдат арміі Андэрса, таму пасля дакладу працягваліся размовы з прафесарам Грыбоўскім.

А той, як падкрэсліў прафесар Алег Латышонак, гэта вядомы аўтарытэт па тэме беларусаў у шматлікіх вайсковых фармацыях;

– Ён таксама самы выдатны спецыяліст ад беларускага незалежніцкага руху, паколькі ўжо дзве кнігі выдаў. Так што я ў захапленні ад яго працавітасці і яго поспехаў. І таксама і ад шырыні яго зацікаўленасці. А да гэтага цяпер напісаў больш за 1000 старонак пра беларусаў у Латвіі.

Пасля дакладу і дыскусіі ўдзельнікі ахвотна куплялі кніжку Юры Грыбоўскага “Беларусы ў польскім войску 1919-1947”.

Арганізатарам сустрэчы было Таварыства “Русь”.

Цалкам матэрыял:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя