Пытанні і адказы на сустрэчы з расейскім палітыкам Іллём Яшыным былі рознымі і цікавымі. Ілля Яшын даваў аргументаваныя адказы.

Пазіцыя ў яго не змянілася з першай прэс-канферэнцыі пасля абмену. Галоўны вінаваты ў вайне – гэта Пуцін і яго наёмнае войска, Расея павінна быць цэласнай.
Прысутныя на сустрэчы былі задаволены шчырымі адказамі Яшына, гаворыць кіраўнік WITRYNU DOMY WSCHODNIEGO Пётра Стшайкоўскі:
– Я арганізатар сённяшняй сустрэчы. Сустрэча была цікавай для ўсіх і вельмі карыснай. Важна было, каб госць падышоў да тэмы вельмі адкрыта і каб мы ў добрых умовах маглі пагаварыць пра важныя рэчы.
– Па-першае, хацеў пачуць ад чалавека, які нядаўна вызваліўся з турмы, нядаўна выйшаў з гэтага пуцінскага лагеру, пра бачанне будучыні Расеі. Яго меркаванні было цікава паслухаць.
Сустрэча прайшла спакойна. Польскія журналісты і эксперты цудоўна валодалі рускай мовай. Людзі не пярэчылі Яшыну і пачутае ад яго ўспрымалі зычліва. Пасля сустрэчы некаторы час абмяркоўвалі між сабой пачутае і дзяліліся ўражаннямі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя