BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Свята для экс-палітзняволеных і іх сяброў

Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” зладзіла ў Варшаве на беразе Віслы свята для экс-палітзняволеных і іх сяброў. Гасцей чакаў фудкорт і насычаная музычная праграма, сярод выступоўцаў былі дудары, Lear, вакалістка гурта Atesta Уля Паўловіч, Алесь Дзянісаў, Аляксандр Памідораў, калектыў Belarusian Truestory ды шматлікія іншыя.

Сваімі ўражаннямі ад падзеі падзяліся суарганізатар імпрэзы Даніла Ганчароў і сувядучы Васіль Плешкуноў:

Мы сабралі добрых беларускіх выступоўцаў, вырашылі зрабіць вось такое мерапрыемства для людзей, каб можна было не толькі прыйсці куды-небудзь, але і паразмаўляць, проста пабыць з людзьмі, якіх ты ведаеш, пазнаёміцца з новымі людзьмі, як і на ўсіх нармалёвых фэстах і канцэртах.

– Кайф, бераг Віслы, надвор’е насамрэч, можа быць, крыху халоднае, але шчасціць, няма дажджу, такая залатая восень, як тут кажуць мясцовыя жыхары, палякі. Вельмі натхняльна.

Арганізатары не выключаюць, што такі міні-фэст стане традыцыйным.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя