Свята Тройцы або Зялёныя святкі ў праваслаўных. Сёння – другі дзень свята. Тройца – гэта адно з 12-ці галоўных праваслаўных святаў, дзень сыходу Святога Духа на апосталаў, адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. Сёлета сама Тройца адзначалася 23 ліпеня, а сёння, 24 ліпеня – так званы Духаў дзень.

На Падляшшы традыцыйныя святочныя ўрачыстасці пачаліся сёння каля Гайнаўкі ва ўрочышчы Крыначка святой літургіяй і асвячэннем вады, а працягнуцца заўтра.
Таксама традыцыйна сёння ў гайнаўскім амфітэатры пройдзе беларускі народны фэст «Крыначка», які арганізуе Беларускае грамадска-культурнае таварыства разам з Гайнаўскім домам культуры. Пачатак канцэрту ў 17 гадзін, уваход на яго – вольны.






