BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святаслаў Валасюк: Супраца Беларусі і Польшчы ў сферы аховы птушак сышла на нішто

11 і 12 красавіка ў Нараўцы праходзіла канферэнцыя, прысвечаная падвядзенню вынікаў праекта па ахове кулікоў у зоне Кнышынскай Пушчы і даліны Верхняй Нарвы. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі НДА з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Беларусі.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з удзельнікам канферэнцыі, спецыялістам па супрацоўніцтве Агульнапольскага таварыства аховы птушак Святаславам Валасюком пра тое, якія праблемы птушак Падляшша абмяркоўваліся падчас сустрэчы ў Нараўцы; над чым зараз працуюць беларускія калегі-арнітолагі; ці ўплывае на папуляцыю птушак агароджа на мяжы Беларусі і Польшчы; і ў якой з дзвюх краін ахова птушак найбольш эфектыўная.

Святаслаў Валасюк: Я жыву і працую ў Польшчы бадай з 2009 года з перапынкамі, паралельна вучыўся, працаваў, працаваў у аналагічных структурах, у тым ліку ў Беларусі і іншых краінах, а зараз у Польшчы.

РР: Ці падтрымліваеце вы зараз кантакты з беларускімі калегамі і наколькі проста ўвогуле планаваць будучую дзейнасць зараз? Ці ўвогуле ў Беларусі не засталося тых арганізацый грамадскіх, з кім можна было б рабіць нейкія праекты?

Святаслаў Валасюк: Такіх грамадскіх арганізацый я прынамсі не ведаю, засталіся кантакты са старога досведу, з людзьмі, з якімі ў тым ліку супрацоўнічаў у межах іншых арганізацый, у межах міжнароднага партнёрства. Такія сувязі, безумоўна, застаюцца, але я не думаю, што тут магчыма гаварыць у большых дэталях.

РР: Маеце на ўвазе праект гэтых птушак-сілкоў, што ў Нараўцы зараз адбываўся нядаўна?

Святаслаў Валасюк: Так, менавіта на гэтай канферэнцыі мы былі, з нашай арганізацыі было шмат людзей, таму што гэта таксама партнёрская арганізацыя, у нас ёсць нейкія супольныя праекты, супольная дзейнасць, і ў прынцыпе ўся гэтая дзейнасць цікавая. І таксама там былі прадстаўнікі беларускіх арганізацый, з якімі мы бачыліся.

РР: Якія праблемы вы абумоўлівалі і ці ёсць зараз такая праблема, якая б была агульная – і для Падляшша, і для Заходняй Беларусі якая б злучыла памежжа пры ідэальнай рэалізацыі?

Святаслаў Валасюк: Такіх праблемаў шмат, ёсць у прынцыпе глабальныя праблемы, такія як глабальнае пацяпленне. У выніку глабальнага пацяплення адбываюцца змены селішчаў, змена біятопаў, ад якіх залежаць птушкі, у тым ліку рэдкія, у тым ліку ахоўныя. У прынцыпе, Падляшша і Палессе геаграфічна як дзве розныя, але суседнія краіны, якія ствараюць такое непарушнае прыроднае асяроддзе.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Polskie Towarzystwo Ochrony Ptaków