BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская наведала беларускую краму «Кропка» у Вільні

Святлана Ціханоўская наведала беларускую краму «Кропка» у Вільні, на якую ноччу 28 ліпеня быў здзейснены напад. «Спадзяюся, мы даведаемся імёны заказчыкаў», – адзначыла лідарка. Напад на беларускую краму і творчую прастору ў цэнтры літоўскай сталіцы яна назвала правакацыяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўвесь час спрабуе «сутыкнуць ілбамі» беларусаў і літоўцаў.

Сёння палітык, а таксама амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Літвы ў дачыненні да Беларусі Аста Андрыяўскене і дэпутат літоўскага Сейма, намеснік старшыні парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Томас Тамілінас наведалі краму «Кропка», каб падтрымаць яе ўласнікаў – экс-палітвязня Змітра Фурманава і яго жонку Вольгу.