У Друскеніках усё падрыхтавана да сустрэчы Новага 2025 года. Святочны кірмаш у цэнтры і ўдзень, і ўначы не спыняе сваю працу. У навагоднюю ноч на сцэне ў цэнтры горада выступілі мясцовыя калектывы.

Кавярні горада працуюць у “аўральным” рэжыме, і, каб паесці, напрыклад, у Etno Dvaras, трэба пастаяць у чарзе 20-30 хвілін. Памежныя Друскенікі прымаюць вялікую колькасць турыстаў, і нават на навагоднія святы іх чакаецца яшчэ больш, чым звычайна.







Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя






