Падляшскі дуэт Sw@da x Niczos піша альбом і рыхтуецца да канцэртаў, якія пройдуць у Беластоку (у лютым) і ў Гданьску (у сакавіку).

У студзені ж калектыў атрымаў прэмію Polityka Passport Award 2025 у катэгорыі «Папулярная музыка». Што для іх азначае гэтая ўзнагарода, распавяла Ніка Юрчук (яна ж – Niczos).
– Для нас гэтая прэмія, па-першае, вялікае здзіўленне, мы наогул не чакалі, што наогул можам тут апынуцца, і таму эмоцыі былі вельмі розныя і даволі крайнія. Было шмат хвалявання, стрэсу, але адначасова і радасці, і нейкага ўнутранага “ваў”, што гэта сапраўды адбываецца. Вельмі моцна адчулі гэтую падтрымку і ад блізкіх, і ад нашага Падляшша, і ўвогуле ад людзей, якія побач з намі.
Niczos (Ніка Юрчук) — вакалістка, рэперка і скрыпачка. Нарадзілася ў Бельску-Падляшскім, вывучала ў Варшаве фізіку і інфарматыку, але вярнулася ў Беласток на Падляшша. Sw@da (Віктар Шчыгел) — музычны прадзюсар, таксама з Падляшша, але з польска-калумбійскай сям’і.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






