BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шыльду Беларускаму Асобнаму Батальёну ў Коўна ўсталююць 25 сакавіка

Усталяванне шыльды Беларускаму Асобнаму Батальёну ў Коўна ў Літве перанеслася да Дня Волі.

Станам на сёння, 26 студзеня, сабрана каля 2800 з 3900 неабходных еўра, – распавяла дырэктарка Polyglot language organization VšĮ, якая прадстаўляе Беларускую Сябрыну Коўна Вераніка Выгоўская:

– Мы падалі на дафінансаванне Дэпартаменту нацыянальных меншасцяў. Чакаем ад іх рашэння наконт дафінансавання нас. І таксама працягваем збіраць сродкі. Прыходзяць, нягледзячы на тое, што амаль не рэкламуем, а чакаем рашэння. Усё роўна нехта працягвае ахвяраваць невялічкія сумы. Але нас гэта вельмі падтрымлівае і нагадвае, што гэта справа важная.

Ахвяраваць на шыльду можна праз BuyMeACoffee, Zrzutka ці можна зрабіць данат для Polyglot language organization. Разам з тым можна бясплатна замовіць бясплатны камплект “Гісторыя адвагі Беларускага Асобна Батальёна (Baltgudžių Batalionas) ў Літоўскім войску”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя