BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шыльды памяці: у Беластоку пазначылі магілы выбітных беларусаў

На Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку з’явіліся спецыяльныя шыльды на магілах выбітных беларускіх дзеячаў. Ініцыятыва стала часткай праекта па ахове і ўшанаванні беларускай культурнай спадчыны на Падляшшы.

Кажа ўдзельнік праекта, краязнаўца Аляксей Трубкін:

– На частку сумы, парафія нам пісала, удалося зрабіць шыльды з QR-кодамі, якія вядуць на сайт могілак. Там размешчана пашыраная інфармацыя на польскай і беларускай мовах, паабяцалі нам у канцылярыі могілак. Так што можна будзе перайсці па спасылцы, пачытаць і даведацца, што яны зрабілі і чым заслужаныя для беларускай справы. Гэта добры прыклад для нашай супольнасці, для нашай дыяспары.

Партнёрамі ініцыятывы выступілі Хаб «Новая Зямля» і фонд «Тутака». Таксама ўсе дадзеныя з шыльдаў у Беластоку будуць інтэграваныя ў праект MALDZIS — міжнародную ініцыятыву, якая аб’ядноўвае інфармацыю пра беларускіх дзеячаў па ўсім свеце.

Сродкі для рэалізацыі праекта былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka, якая падтрымлівае беларускія грамадскія ініцыятывы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя