У 2027 годзе мы зможам падрыхтаваць 100 тысяч добраахвотнікаў на працягу года. Упэўнены, што жадаючых будзе шмат, – заявіў польскі прэм’ер Дональд Туск.

На мінулым тыдні палітык паведаміў у Сейме, што вядзецца праца па ажыццяўленні шырокамаштабнай вайсковай падрыхтоўкі для кожнага дарослага мужчыны ў Польшчы. Сёння ён удакладніў:
“Да 2027 года колькасць тых, хто праходзіць навучанне, павялічым удвая. Я кажу пра базавую падрыхтоўку, але падрыхтоўка спецыялістаў таксама будзе весціся ў іншым рэжыме. Патрэбны цэлы комплекс спецыялістаў, і гэта датычыцца ў першую чаргу самых сучасных тэхналогій, але патрабуем больш спецыялістаў і па грамадзянскай абароне”, – дадаў Туск.