
У Гістарычным музеі ў Беластоку адкрылася часовая выстава “Tabulae – рымскія гульні з Польшчы”. На ёй прадстаўлены старажытнарымскія гульні, выяўленыя падчас археалагічных раскопак на Падляшшы.
Кажа куратар выставы, археолаг і аматар гульняў Губерт Ляпёнка:
– Наша выстава прадстаўляе настольныя гульні, якія былі знойдзены ў Польшчы. Тут гульні з рымскага перыяду, якія называліся “Табулямі”. Яны вырабляліся з гліны. Іх знаходзілі ў курганах вельбарскай культуры на Падляшшы.
Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:
Выстава “Tabulae – рымскія гульні з Польшчы” будзе працаваць у Гістарычным музеі ў Беластоку да канца года. Наведвальнікі змогуць не толькі пабачыць гульні-гістарычныя артэфакты, але і згуляць у іх поўныя рэплікі ў атмасферы сярэднявечнага замка.






Беларускае Радыё Рацыя






