Тадэвуш Трускаляскі афіцыйна пачаў свой пяты тэрмін на пасадзе прэзідэнта Беластока. Напярэдадні ў палацы Браніцкіх адбылася ўрачыстая сесія гарадской рады, падчас якой быў прыведзены да прысягі новаабраны прэзідэнт Беластока і новыя радныя горада.
fot. Dawid Gromadzki/UM Białystok
— Хачу, каб Беласток больш прыцягваў моладзь і заахвочваў яе заставацца. Толькі дзякуючы моладзі, горад можа развівацца, бо моладзь – будучыня нашага горада і нашай Радзімы, – сказаў Трускаляскі пасля прысягі.
Пры гэтым адбыліся кадравыя змены на пасадах намеснікаў прэзідэнта горада. З ранейшых намеснікаў застаўся толькі Рафал Рудніцкі, да якога далучаюцца: Томаш Клім (рэкамендаваны PO), Марэк Масальскі (рэкамендаваны Форумам меншасцей Падляшша) і Эліза Цыбулька (Polska 2050). Іх прызначэнне запланавана на 15 траўня.
Новай старшынёй рады горада Беласток стала Катажына Ямруз з «Грамадзянскай кааліцыі».