Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі перадаў 37-мі адзінкам самакіравання новыя дамовы на рэалізацыю праектаў у галіне грамадзянскай абароны. Агульны бюджэт — каля 15 млн злотаў, найбольшую суму — амаль 5 млн злотых — атрымаў Беласток.

Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі паведаміў, што сродкі будуць выкарыстаны, у тым ліку для мадэрнізацыі сховішчаў. Паводле яго слоў, існуючых сховішчаў хапае толькі для 8% жыхароў:
На сёння не больш чым для 8 працэнтаў жыхароў. Сама эвакувацыйная сістэма павінна быць дапрацавана. Шмат гадоў не было вучэнняў, не было такой патрэбы. З другога боку, у тых 16-ці гарадскіх школах дзеці могуць бых схаваныя. Але адукацыйных адзінак у нас каля ста.

Сродкі таксама атрымала гміна Хорашч. Бурмістр Роберт Вардзіньскі паведаміў, што плануецца закупка трактара, цыстэрн, радыёстанцый для аварыйнай сувязі. Паводле яго, жыхары гміны з нецярпеннем чакаюць адкрыцця беларуска-польскай мяжы:
– Хорошч трохі далей знаходзіцца ад граніцы. Наш прадпрымальнік радуюцца з таго, што граніца будзе адкрыта. Многія з іх мелі свой заробак з працы памежнага пераходу. Жыхары таксама рады, бо нашыя прадпрымальнікі змогуць больш набіраць людзей на працу. І гэта будзе добрая справа – дадатковыя месцы для працы.
Як адзначыў Падляшскі ваявода, да гэтага часу падляшскія самакіраванні атрымалі ўжо больш за 145 млн злотаў на падобныя інвестыцыі. У гэтым і наступным гадах на развіццё інфраструктуры грамадзянскай абароны ў рэгіёне будзе накіравана больш за 330 млн злотых.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






