Тадэвуш Трускаляскі выйграў выбары на пасаду прэзідэнта Беластоку ў першым туры.
Гэта ўжо пяты тэрмін Трускаляскага на гэтай пасадзе, і паводле заканадаўства, апошні. Палітык набраў 56,32 працэнта. Яго бліжэйшы канкурэнт – Хенрык Дэмбоўскі з «Права і Справядлівасці» набраў 33,45%.
Тадэвуш Трускаляскі мае 65 гадоў. Доктар хабілітаваны, эканаміст. Кіруе Беластокам ад снежня 2006 года. У сёлетніх выбарах ён стартаваў з падтрымкай кааліцыі «Трэцяя дарога».
У выбарах у Раду горада Беласток таксама вядомыя вынікі. Большасць месцаў у Радзе зоймуць прадстаўнікі кіроўнай кааліцыі – «Грамадзянскай платформы», Лявіцы і «Трэцяй дарогі».
Затое ў выбарах у сеймік Падляшскага ваяводства перамогу атрымала партыя «Права і Справядлівасць», якая мае 43,47% галасоў. «Грамадзянская кааліцыя» набрала 22,75%, а «Трэцяя дарога» – 16,45%.