BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Tarcza Wschód: Падляшскі Сеймік ставіць пад пытанне пазіцыю свайго прадстаўніка ў ЕЗ

Сеймік Падляшскага ваяводства выступіў супраць пазіцыі асобных еўрадэпутатаў у справе прыняцця рэзалюцыі аб умацаванні абароны ЕЗ.

Улады рэгіёну лічаць, што гэта пагражае бяспецы Польшчы і яе жыхароў, і ставіць пад пагрозу рэалізацыю праекта Tarcza Wschód (Усходні Шчыт), які важны для абароны Падляшша ад гібрыдных пагрозаў з боку Беларусі і Расеі. Кажа Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

– Усходні Шчыт мае характар выключна абарончы, а не наступальны. Яго задача абараняць дзяржаву і яе грамадзян, а не быць агрэсіўным у дачыненні да яе суседзяў.

Акрамя таго, Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым адзначыў, што на найбліжэйшым паседжанні Сейміка будзе пастаўлена пытанне мэтазгоднасці таго, ці можа дэпутат Еўрапейскага парламента Мацей Вонсік надалей прадстаўляць інтарэсы Падляшша на ўзроўні Еўрапейскага Звяза.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя