Культура і духоўная спадчына татар з Падляшша — у цэнтры новай ініцыятывы па ўключэнні ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У спіс могуць трапіць мячэці ў Крушынянах і Багоніках, а таксама тры мізары — татарскія могілкі.

Як адзначыў Падляшскі ваяводскі кансерватар Адам Мусюк, гэта «гістарычны момант для рэгіёна і ўсёй Польшчы», бо гаворка ўпершыню ідзе пра прызнанне менавіта культурнай спадчыны Падляшша на сусветным узроўні:
– На цэлым свеце ёсць крыху больш за тысячу аб’ектаў, занесеных у спіс ЮНЕСКА. Маю на ўвазе спіс нерухомых аб’ектаў. Плануецца ўпісаць не толькі мячэці, якія знаходзяцца ў Падляшскім ваяводстве, маю на ўвазе Крушыняны і Багоніках, але таксама мячэці, якія знаходзяцца ў Літве, там тры мячэці, і яшчэ двое могілак у Люблінскім ваяводстве.
Дагэтуль адзіным аб’ектам ЮНЕСКА ў рэгіёне застаецца Белавежская пушча (у спісе з 1979 года, з 1992-га — трансгранічны польска-беларускі прыродны аб’ект). Таму татарская спадчына можа стаць першай нематэрыяльнай і культурнай каштоўнасцю рэгіёна ў галоўным спісе. Працэс можа заняць 5–6 гадоў. Таксама ў Інфармацыйным спісе ЮНЕСКА ўжо значыцца Аўгустоўскі канал, а Супрасльскі кодэкс унесены ў Рэестр «Памяць свету» ЮНЕСКА.
Цалкам матэрыял:



Фота PWUOZ
Беларускае Радыё Рацыя






