BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэатр «Прыехалі» адзначыў Новы год і Каляды святочнымі паказамі

Тэатр «Прыехалі» адзначыў Новы год і Каляды святочнымі паказамі. «Некаторыя з падзей былі насамрэч маштабнымі», – распавёў акцёр Аляксандр Енджэеўскі.

Аляксандр Енджэеўскі

– У рамках тэатра “Прыехалі” ў нас ёсць тэатральная студыя для дзяцей і падлеткаў. З дзецьмі я зрабіў такі спектакль, які называецца “Шлях да Бэтлеему” Сяргея Кавалёва. І гэты спектакль мы паказвалі ў Беластоку, потым мы паехалі да Белавежы ў Дом культуры. Там дзесьці 200 гледачоў назбіралі. Потым мы яшчэ паказвалі ў Хабе “Новая Зямля” ў Беластоку. То бок тры спектаклі і генеральны прагон быў таксама ў Беластоку. А зараз з падлеткамі я ўжо даўно рыхтую спектакль, які называецца “Птушыны суд”, таксама па п’есе Кавалёва і гэты спектакль мы будзем паказваць 14 лютага ў моладзевым Доме культуры ў Беластоку.

Таксама Аляксандр  Енджэеўскі разам са сваёй жонкай, мастачкай і перформеркай Кацярынай наведаў калядную сустрэчу ў варшаўскім Бельведэры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя