BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Франкоўскі аб’явіў аб вылучэнні на пасаду войта новастворанай гміны Грабаўка

Томаш Франкоўскі, былы дэпутат Еўрапейскага парламента і вядомы футбаліст, падчас адмысловай прэс-канферэнцыі аб’явіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду войта новастворанай гміны Грабаўка ў павеце Беласток. Яго падтрымалі высокапастаўленыя палітыкі.

Томаш Семоняк

Кажа Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк:

– Томаш Франкоўскі абвясціў, што гатовы ўзяць у свае рукі адказнасць за новую гміну. Вельмі важна, хто будзе тут першым войтам, каб той патэнцыял, які тут ёсць, які ствараўся праз некалькі дзясяткаў гадоў, быў добра пакіраваны.

Лукаш Пракорым

Як і Падляшскі ваявода Яцэк Бжэзоўскі, кандыдатуру Томаша Франкоўскага на пасаду войта падтрымаў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Пошук кампрамісаў, шуканне паразумення – гэта тое, што Томаш Франкоўскі, і як спартовец, і як палітык, заўсёды паказваў. І трэба мець здольнасці, каб выйграць гэтыя выбары, і затым узначаліць новую гміну Грабаўка. Перадусім гэта ўменне супрацы. І будзем спадзявацца, што ў будучым гэтая гміна будзе найлепшай у Падляшскім ваяводстве, а можа нават і цэлай Польшчы.

Выбары ў гміне Грабаўка прызначаны на 16 сакавіка 2025 года, і канкурэнцыя абяцае быць напружанай, улічваючы наяўнасць некалькіх кандыдатаў і разнастайнасць меркаванняў сярод мясцовых жыхароў.

Цалкам матэрыял:

Томаш Франкоўскі

Беларускае Радыё Рацыя