BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Паплаўскі: У 18 стагоддзі Беласток фактычна знаходзіўся на мяжы ВКЛ

У ратушы прадставілі план горада 18 стагоддзя і тагачасную рэканструкцыю рэпрэзентатыўнай часткі гетманскага палацава-паркавага комплексу. Пра асаблівасці Беластока на той час распавёў картограф Томаш Паплаўскі:

– Беласток, як горад, пра што мала хто ведае, быў падзелены мяжой паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай. Палацавы комплекс быў па баку Кароны Польскай, а Скарупы, Пячуркі, Крыўляны былі на баку Вялікага Княства Літоўскага. Карона як бы ўціскалася палацавым комплексам у абшар Вялікага Княства Літоўскага ў тым месцы. Вялікае Княства Літоўскае – гэта перадусім Беларусь.

Падчас сустрэчы ў ратушы былі абмеркаваны вынікі і праблемы напружанай працы над апрацоўкай мапы 18 стагоддзя. Прагучалі і анекдоты пра Падляшша 18-га стагоддзя і двор Яна Клеменса Браніцкага. Рэканструкцыя мапы Беластока 18 стагоддзя можна набыць у філіялах Падляшскага музею ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя