BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Семоняк: Польшча павінна аднавіць кантроль над тымі, хто ўязджае і выязджае

Ставім кропку ў дзеяннях, будуем інфраструктуру на доўгатэрміновую перспектыву, — запэўніў на польска-беларускай мяжы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк.

 fot. Joanna Szubzda

Сённяшнюю  (17 кастрычніка)  прэс-канферэнцыю на тэму «Мадэрнізацыі памежнай бяспекі» арганізавалі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк, намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк і намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык на польска-беларускай  мяжы ў Немірове ў Сямятыцкім павеце.

Гэтая канферэнцыя адбылася праз два дні пасля таго, як урад Польшчы прыняў «Міграцыйную стратэгію Польшчы на ​​2025-2030 гады», якая прадугледжвае магчымасць часовага і тэрытарыяльнага прыпынення права на прытулак у сувязі з гібрыднай вайной, якая вядзецца на польска-беларускай мяжы.

У Падляшскім аддзеле памежнай варты ўжо паведамлялі, што мадэрнізацыя сталёвага памежнага плота на 186 км мяжы павінна быць завершана да канца года.