BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Шыманьскі сустрэўся ў Беластоку з прадстаўнікамі самакіравання Падляшша

Віцэ-міністр Унутраных спраў і Адміністрацыі Томаш Шыманьскі сустрэўся ў Беластоку з прадстаўнікамі самакіравання Падляшша.

Фота: gov.pl

Размова тычылася, між іншым, памежнай буфернай зоны. Ён таксама размаўляў з прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцяў Падляшша. Тут ён агучыў новыя прынцыпы супрацоўніцтва, абяцае пабольшыць фінансаванне і спрашчэнне працэдураў падачы дакументаў для атрымання фінансавання меншасным арганізацыям.

Адбылося паседжанне супольнай камісіі, бачымся мы раз на год. І праблемы меншасці трактаваны непасрэдна з месца. Відавочна, што грошай заўсёды не хапае. І ведаем, што ключ да вырашэння праблем, – фінансавыя магчымасці. Я асабіста працую над тым, каб павялічыць бюджэт фінансавання меншасцяў нацыянальных і этнічных. Гэта цяжкая справа ў актуальнай бюджэтнай сітуацыі. Але зрабіў ужо захады, каб гэтыя фінансавыя квоты былі павялічаны.

Прадстаўнікі беларускай меншасці пакуль што чакаюць канкрэтыкі. Гаворыць старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўген Вапа:

З канкрэтных вынікаў ёсць для мяне адно – змена дзеяння з боку міністэрства, што на працягу бліжэйшага часу ўсе пазаўрадавыя арганізацыі, якія ў нас дзейнічаюць, кожнай нацыянальнай меншасці, будуць мець хаця б крыху аблягчэння і не паліцэйскага нагляду ў справе якім чынам весці арганізацыі, разлічваць фінансаванне.

Аляксандр Васілюк, старшыня ORTHnet: Вельмі кепска, што міністр быў з намі толькі 15 хвілін і не выслухаў нас, не быў у стане зразумець нашай сітуацыі. Спадзяемся, што гэта з прычыны адсутнасці часу, а не адсутнасці павагі да нас.

У сваім міністэрстве Томаш Шыманьскі адказвае за супрацоўніцтва ўрада з меншасцямі.

“Калі ласка, успрымайце сённяшні візіт як новае адкрыццё,” – сказаў Томаш Шыманьскі. Такім чынам ён заявіў, што такія ініцыятывы з гэтага часу стануць пастаянным элементам супрацоўніцтва ўрада з меншасцямі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя