Фота: facebook.com
Трывожнасць і турботы за тых, хто зараз знаходзіцца на фронце, знаходзяцца побач з верай у перамогу.
Украінскі контрнаступ ідзе, але далёка не так, як сябе яго першапачаткова ўяўлялі ўкраінцы, распавяла ўкраінская журналістка Тоня Федорчанка, якая жыве ў Кіеве:
– Вядома ёсць трывожнасць, ёсць занепакоенасць з-за агульнай сітуацыі. Мы чакаем на дапамогу ад Злучаных Штатаў Амерыкі, што будзе з заблакаванай мяжой з Польшчай. Некаторыя суседзі не разумеюць важнасці таго, каб Украіна выстаяла, не сакрэт, што гэта Венгрыя.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 672-гі дзень. Літаральна праз два месяцы будзе роўна два гады з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны на ўкраінскай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя