BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Торунь: беларусы запрашаюць на міжкультурны пікнік

Беларуская супольнасць у Куява-Паморскім ваяводстве Польшчы актыўна далучаецца да арганізацыі міжкультурнага пікніка, які адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня ў Торуні.

Мерапрыемства традыцыйна збірае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і мае на мэце папулярызацыю культурнага і міжнацыянальнага дыялогу.

Як распавёў каардынатар праекта Павел Юшкевіч, беларусы ўдзельнічаюць у фэсце ўжо не першы год, і з кожным разам іх прысутнасць становіцца ўсё больш заўважнай.

– Фестываль – абмен традыцыямі. Гэта ініцыятыва, якая прысвечаная Міжнароднаму дню ўцекача. І вось ўжо трэці год запар этнаграфічны музей у Торуні запрашае дыяспары, якія жывуць у нашым рэгіёне і ў горадзе Торунь, каб яны прынялі ўдзел і паказалі элементы сваёй культуры.

Па словах Паўла, сёлета будзе прадстаўлена цікавая праграма для людзей рознага ўзросту:

– Праграма вельмі насычаная, таму што мы хочам паказаць беларускую культуру шматбакова. Будуць там варштаты пляцення, малявання дываноў, слуцкія паясы, будзе традыцыйная лялька-мотанка. Будзе каманда музыкаў з Варшавы, будуць дэманстраваць народныя песні, а таксама гульні.

Арганізатары адзначаюць, што ўдзел беларускай супольнасці дапаможа шырэй прэзентаваць культуру Беларусі і падкрэсліць яе ролю ў шматнацыянальным асяроддзі Польшчы.

Акрамя творчасці і музыкі, на пікніку будуць прадстаўлены і беларускія крамкі з нацыянальнай сімволікай — іх падрыхтавалі беларусы з Падляшша.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя