BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

У Беластоку пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з журналістам і актывістам Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам. Традыцыйна сярод іншага падчас акцыі ўзгадалі і ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.

Пра навіны ад Анджэя Пачобута падзяліўся віцэ-старшыня Саюза Марэк Занеўскі:

– Сітуацыя з Анджэем, на жаль, застаецца такой самай – стабільна дрэннай надалей. Ён знаходзіцца ў Наваполацку ў ПКТ. Не вельмі многа інфармацыі мы пра яго маем, ведаем толькі, што не сядзіць у ШІЗа цяпер, з такога пазітыўнага. А так поўная інфармацыйная блакада.

Кажа ўдзельніца акцыі:

– Штомесяц мы выходзім у гэтае месца, каб выказаць сваю салідарнасць з тымі беларусамі, якія сёння знаходзяцца за кратамі. Хвіліны складаюцца ў гадзіны, гадзіны – у дні, дні – у тыдні, месяцы і гады зняволення. Кожны дзень, які людзі адбываюць за кратамі, аддае адбітак на іх здароўе і на іх псіхалагічны стан.  

Па словах старшыні падляшскага аддзела таварыства Wspolnota Polska Ганны Кетліньскай, толькі ў гэтым годзе ў Беласток прыбылі больш 200 былых палітвязняў з Беларусі, што выйшлі з-пад арыштаў і патрабуюць зараз дапамогі ва ўладкаванні жыцця.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя