Беларусы Варшавы правялі традыцыйную нядзельную акцыю ля помніка Мікалаю Каперніку.

“Гэтым разам мы закранулі шмат розных тэм”, – распавёў суарганізатар падзеі, актывіст Васіль:
– Былі тэмы такія, як заўсёды, што адбываецца цяпер у Беларусі. Тое, што зараз зашмат палітвязняў, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада, няма вестак ад шматлікіх палітвязняў. Пачнецца яшчэ суд над гуртом Nizkiz, шмат музыкаў, якія засталіся ў Беларусі. Пра Дзень Канстытуцыі таксама была размова. 15 сакавіка была дата, калі прымалі беларускую Канстытуцыю ў 1994 годзе, што зараз з ёй сатварылі – пра гэта і была размова.
З прамовамі на акцыі выступілі лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша, анархіст Юрась, удзельніца гурта «Lity Taler» Зарына.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






