Беларусы Варшавы сёння, 3 жніўня, выйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю. Яна ладзіцца каля помніка Мікалаю Каперніку. З падзеі – наша карэспандэнтка Марына Савіцкая.
– У Варшаве адбываецца акцыя беларусаў. Пачалася падзея сумесным выкананнем, як дарослых, так і дзяцей, кампазіцыі «Пагоня», той самай, якая выконваецца на кожнай акцыі, на кожнай падзеі беларусаў Варшавы. А да ўсяго іншага са сцэны ад прамоўцаў гучаць успаміны пра тое, якім быў 2020 год, як ён нас усіх з’яднаў, якая салідарнасць адчувалася ў гэтыя часы.
Таксама прагучала запрашэнне сабрацца ў наступныя выходныя, 9 жніўня, непасрэдна ў чарговую гадавіну выбараў 2020-га, будзе ладзіцца вялікі марш, які пачнецца на пляцы Пілсудскага і завершыцца на пляцы Трох Крыжоў. Выступоўцы запрашалі ўсіх далучыцца.

Ілюстрацыйнае фота.
Беларускае Радыё Рацыя






