Беларусы ўпарта выходзяць па нядзелях у цэнтр Варшавы, каб асудзіць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна, каб выказаць словы падтрымкі палітвязням і асудзіць жудасныя злачынствы Расеі цяпер і тады ў гістарычным мінулым.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскіх арганізацый «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі»:
– Што мы адзначаем 2 красавіка? Яшчэ ў снежні 2019 года беларусы выходзілі на пратэсты супраць інтэграцыі. Мы ніколі не былі і не будзем братамі з імперцамі і людажэрамі.
Аляксандр Сахарук: Расеія для беларусаў была вечным ворагам. Яна ім застаецца да гэтага часу.
Гжэгаж Анташэўскі: Чакаем з дня на дзень каб гэты ваенны кашмар скончыўся. І лукашэнкаўскі рэжым абрынецца разам з пуцінскім рэжымам.
Шмат гаварылася пра катынскую трагедыю, падчас якой было расстраляна каля 22 000 польскіх палонных, сярод якіх былі і беларусы.

Традыцыйна акцыя скончылася агульным фота і прыватнымі размовамі.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






