BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трэцяя акцыя з серыі  «Ультыматум Лукашэнку» адбылася ў Варшаве

Трэцяя акцыя з серыі  «Ультыматум Лукашэнку» адбылася ў Варшаве ля Дома Ураду. Арганізатар акцый – грамадска-палітычнае аб´яднанне «Нацыянальна-дэмакратычная платформа». Мэта акцый – прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вызвалення беларускіх палітвязняў праз ультыматум. Ультыматум палягае на вызваленні палітвязняў у абмен на не перакрыццё чыгуначнага руху.

Кажа каардынатар аб´яднання Анатоль Фёдараў:

–  Перакрыць часова чыгуначную дарогу, па якой ідуць асноўныя таварныя патокі з Расеі і Кітая, асабліва з Кітая. І нават спыненне на кароткі час створыць сур’ёзныя праблемы. Апроч таго гэтыя таварныя саставы працягнуцца ад польскай мяжы да Воршы і заблакуюць увесь чыгуначны рух. Таму ў момант з Пекіна вырашаць гэтую праблему. А рашаць праблему як тут – так як мы гаворым –  то бок вызваляць палітвязняў для таго, каб рух прадоўжыўся.

Першыя дзве акцыі «Ультыматум Лукашэнку» прайшлі ля Сейма Польшчы і Міністэрства замежных спраў. Акцыі будуць працягвацца да станоўчай рэакцыі Польшчы і краін Еўразвязу ў гэтым кірунку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя