У Варшаве прайшоў трэнінг для беларусак «Пошук працы ў 2026 годзе: стратэгія, CV і LinkedIn». Падчас падзеі ўдзельніцы даведаліся пра сучасныя тэндэнцыі рынку занятасці, паглыбіліся ў адметнасці LinkedIn і іншых платформ па пошуку працы. Спікеркай івэнту выступіла кар’ерная кансультантка, спецыялістка ў Варшаўскім офісе Netflix, Ганна Гурына.

Яна распавяла, на што ў першую чаргу варта звярнуць увагу падчас пошуку працы.
-Першае, трэба разумець, што мы ў Польшчы і трэба ведаць польскую мову. Потым другая памылка, – я думала, што польская мова пойдзе для мяне вельмі лёгка, таму што я яе разумела на 99%, але сутыкнулася з тым, што я не магу размаўляць на ёй, не магу сваю экспертызу прадаваць. Што яшчэ было б карысна беларусам, гэта пайсці на нейкія курсы.
Падзея адбылася ў Беларускім Моладзевым хабе. Сустрэча ладзілася ў межах курсу па лідарстве «SheLeads».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






