У Франкфурце-на-Одэры трох мужчын асудзілі на турэмнае зняволенне за экспарт соцень люксавых аўтамабіляў праз Беларусь у Расею, перадае DW. Суд налічыў у іх 430 парушэнняў Закона аб знешнім гандлі.
У Еўразвязе цяпер дзейнічаюць санкцыі на пастаўку люксавых аўто ў Расею. Тым не менш з сакавіка 2022 па сакавік 2024 года мужчыны прадавалі аўтамабілі ў аўтасалоне ў Дальвіц-Хопегартэне. Мытнікам яны заяўлялі, быццам машыны адпраўляюцца ў Беларусь. Дваім абвінавачаным прысудзілі па шэсць гадоў пазбаўлення волі, трэцяму — чатыры гады. Прыбытак ад забароненых здзелак на суму амаль 30 мільёнаў еўра будзе канфіскаваны.
Беларускае Радыё Рацыя






