BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры дні ў Баварыі і беларускі настрой

Чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga рыхтуецца ў Мюнхене з 10 па 12 кастрычніка. «Minga» – гэта назва горада Мюнхен на баварскім дыялекце. А сам фестываль сфарміраваўся, як адкрытая пляцоўка, дзе сустракаюцца беларускія творчыя дзеячы ды абмяркоўваюць праблемы, звязаныя з палітычнай сітуацыяй у Беларусі.

Фота Марыі Рудзь

Тут праграма і для дарослых і для дзяцей, анансуе – першая старшыня аб’яднання беларусаў у Нямеччыне RAZAM eV Марыя Рудзь, якая сярод арганізатараў гэтай сустрэчы:

-Канцэпцыя нашага фестывалю – гэта будуць чытанні, канцэрты, воркшопы. Пройдзе Беларускі чытальны клуб. Паглядзім кіно “Пад шэрым небам”. І будзе асобная паграма для дзяцей. То бок, будуць тры вельмі насычаныя дні.

«Тры дні ў Баварыі і беларускі настрой», так пра фестываль кажуць арганізатары. Вядома, беларусам у Нямечыне таксама важна, каб як мага больш мясцовых жыхароў далучаліся да ініцыятывы ды звярнулі ўвагу на беларускую тэматыку, працягвае Марыя Рудзь:

-Прыходзіць даволі шмат немцаў. Праграма таксама дублюецца і на нямецкай мове. Таму гэта, з аднаго боку, паказаць беларусам усю разнастайнасць беларускай культуры, а з іншага боку, расказаць немцам яшчэ крыху больш пра Беларусь.

Minsk x Minga — баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры, ладзіцца ў Мюнхене з 2022 года. А гэта – канцэрты, выставы, майстар-класы, літаратурныя імпрэзы і іншыя падзеі з удзелам сучасных беларускіх творцаў.

Беларускае Радыё Рацыя