BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры гады вайны: надзея на адбудову і захаванне дэмакратыі

Ёсць надзея на тое, што Украіна будзе адбудоўвацца ў тым ліку з дапамогаю Захада, калі перамовы адбудуцца і завершацца актыўныя баявыя дзеянні.

Здымак ілюстрацыйны

Таксама важна, каб былі захаваныя дэмакратычныя інстытуты, –так трэцюю гадавіну паўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю каментуе беларуска Ніка Любчыч, якая ў ваенны час знаходзіцца ва Украіне:

– Насамрэч з пачатку ўсё здавалася так, што гэта адбываецца нешта неверагоднае. Як за 3 дні ўсё неяк скончыцца і разруліцца. Зараз сапраўды цяжэй, бо вельмі шмат смерці, будынкі людзей руйнуюцца, усё становіцца горш.

24 лютага споўнілася роўна тры гады ад моманту пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне. У той жа час самі ўкраінцы лічаць, што краіна ў ваенным стане знаходзіцца ўжо 11 гадоў — ад моманту акупацыі расейцамі Луганшчыны, Данеччыны і Крыма.

Беларускае Радыё Рацыя