Тры гады споўнілася беларускаму клубу сацыяльных танцаў “Валошка” ў Вільні на чале з Элай Мацвіенка. Да гэтай даты клуб праводзіць “Шляхетны баль”, праўда ў першы год ён меў назву “Белы баль” і складаўся з больш простых танцаў.
Сёлета “Шляхетны баль” ладзіўся 14 лютага ў Беларускім доме ў цэнтры Вільні.

Паводле Элы Мацвіенкі, за гэты час сфармаваўся пастаянны касцяк з 10 удзельнікаў і было развучана шмат складаных танцаў:
– У нас з’явілася ўжо такая традыцыя, адзначаць гадавіны, таму што, здаецца, тэрмін не такі ўжо і вялікі – усяго толькі тры гады. Але з іншага боку за гэты час мы і нейкіх поспехаў дасягнулі, і з’явіўся ў нас сталы касцяк людзей, якія ўвесь час прыходзяць. За гэты час у нас ускладнілася праграма. Калі першы год мы выбіралі вельмі простыя танцы, то апошнім разам у нас сапраўды атрымаўся такі шляхетны баль, таму што былі танцы розных перыядаў і дастаткова складаныя.
Як кажа Эла Мацвіенка, да клубу пачалі далучацца і літоўцы, адзін з іх грае на акардэоне, чым стварае музычны фон для танцаў. А танчыць у клуб могуць прыходзіць усе жадаючыя па суботах з 14 да 16 гадзін у віленскую прастору Reforum Space, якая знаходзіцца ва Ужупісe (Зарэччы) па адрасе: Užupio g. 14.
А за навінамі клуба можна сачыць у акаўнтах у тэлеграме і інстаграме.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






