Тры гады таму валанцёры, уключаючы прадстаўнікоў фонда “Вільна Беларусь”, паспяхова заблакавалі работу польска-беларускага пункта пропуску Казловічы-Кукурыкі, прадухіліўшы транспарціроўку ваеннай тэхнікі для Расеі.

Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– На той час мы перакрылі тады мяжу. Ініцыятыву пачыналі ўкраінскія валанцёры, гэта быў шэраг блакад, і мы далучыліся праз нейкі час, нас папрасілі, бо з’явілася інфармацыя, што на мяжы стаіць ваенная тэхніка. Нам было важна, каб яна не патрапілі ў рукі да краіны-агрэсара. Мы зрабілі плакаты і выйшлі да памежнага пераходу. І такім спосабам дамагліся перамогі. Пераход быў зачынены.
Па словах Аляксея Францкевіча, што акурат у трэцюю гадавіну перакрыцця валанцёрамі польска-беларускага пункта пропуску Казловічы-Кукурыкі, фонд “Вільна Беларусь”атрымаў грамату з падзякай ад намесніка Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны брыгаднага генерала Андрэя Лебядзенкі «за ўнёсак у набліжэнне перамогі».
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонду «Вільна Білорусь».






