Тушэнне пажару ў Бебжанскім нацыянальным парку працягваецца. Пажар ахапіў плошчу прыблізна ў 450 гектараў.

Фота: tvn24.pl
У тушэнні задзейнічаны дадатковыя рэсурсы з усёй Польшчы. Напярэдадні прэм’ер-міністр Дональд Туск і міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк прынялі ўдзел у брыфінгу з прадстаўнікамі службаў, якія ўдзельнічаюць аперацыях па тушэнні пажараў у Бебжанскім нацыянальным парку.
Прэм’ер Туск выказаўся адносна магчымых прычын пажару:
Пажар у Бебжанскім нацыянальным парку, які ахоплівае тэрыторыю Падляшскага ваяводства, пачаўся ў нядзелю. Па стане на вечар панядзелка ў яго тушэнні ўдзельнічалі 455 чалавек, у тым ліку пажарнікаў, жаўнераў і супрацоўнікаў лясніцтваў. Працуюць 4 верталёты і пажарны самалёт. Таксама задзейнічаны паліцыйны верталёт Black Hawk.
Беларускае Радыё Рацыя






