BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Твая гісторыя» ў Беластоку – пра шляхту

У Беластоку ў рамках беларускага гістарычнага клуба Beer&History прайшла чарговая сустрэча другога сезону. У ім пасяджэнні клуба праходзяць пад назвай «Твая гісторыя». І гэтым разам гаворка вялася пра шляхту на землях Вялікага Княства Літоўскага.

А пра тое, як яна тут з’явілася і чым жыла, распавядаў гарадзенскі гісторык і публіцыст Алесь Кіркевіч:

Безумоўна, гэта ваярская культура, культура землеўладання, культура карыстання зямлёй і правядзення эканомікі ў зямельнай аграрнай сферы. У беларусаў была шляхта, і не будзем забывацца, што калі кажуць, што столькі было шляхты, куды ж яна знікла? Не забывайцеся, колькі было войнаў. Кожная вайна, гэта не як у Дарвіна пазітыўны адбор, а гэта антыадбор – калі гінуць лепшыя, а выжываюць горшыя. Колькі было паўстанняў, колькі шляхты было выслана, колькі было замардавана. І гэта былі чалавечыя трагедыі, паламаныя лёсы. І, канешне, ужо апошнюю кропку ў гэтым паставіла савецкая ўлада, якая проста адбіла гэты момант у памяці людзей.  

Нефармальны беларускі гістарычны клуб Beer&History ўзнік у Беластоку ў чэрвені 2022 года. Сустрэчы ў яго рамках адбываюцца ў беларускім хабе «Новая зямля» па вуліцы Вышынскага 6А.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя