BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Творчая прастора Art fusion space адкрылася ў Вільні

Творчая прастора Art fusion space 25 красавіка адкрылася ў Беларускім доме ў Вільні. Цяпер туды могуць прыйсці не толькі дызайнеры, швачкі, рамеснікі, мастакі, але і звычайныя беларусы, якія жадаюць навучыцца шыць ці вышываць.

Там будуць ладзіцца майстар-класы па навучанні шыццю ды іншыя імпрэзы. Для гэтага абсталявалі пакой з некалькімі машынкамі для шыцця і вышыўкі.

Кажа мадэльер- канструктар і швачка Кацярына Марчанкава:

– Першая адкрытая такая майстэрня, куды могуць прыйсці беларусы, могуць пашыць, узяць нейкую кансультацыю, прыйсці на курсы. Таксама будуць адукацыйныя курсы, калі будзе збірацца група, ці асобна будзе. Менавіта я буду праводзіць гэтую адукацыю.

Паводле каардынатаркі Беларускага дома ў Вільні спадарыні Мары, гэтая пляцоўка з’яўляецца своеасаблівым стартам для беларускіх майстроў у Вільні:

Мы сутыкнуліся з тым, што вельмі шмат нашых спецыялістаў, якія займаліся гэтым у Беларусі, зараз не маюць такой магчымасці, ім немагчыма было перавезці абсталяванне, таму што яно вялікае і цяжкое. Тут набываць гэта дорага, даражэй арэнда каштуе. Вельмі цяжка гэта ўсё аднавіць. І вось дзякуючы таму, што будзе такая прастора, можна будзе з чагосьці пачаць і далей развівацца.

Дапамаглі набыць абсталяванне для творчай прасторы Art fusion space неабыякавыя беларусы. За гэта ім вельмі ўдзячная каманда праекта і творцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя