« …Хочам штодзённа быць з Вамі, супольна перамагаць усялякія цяжкасці ў жыцці і працы, а таксама разам з Вамі цешыцца з дасягнутых поспехаў…». З такімі словамі да сваіх чытачоў звярнулася рэдакцыя першага нумару тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», які выйшаў у першыню 4 сакавіка 1956 года. З таго часу выданне суправаджае беларусаў Падляшша.

За 70 гадоў існавання, на старонках беластоцкай «Нівы» чытачы маглі прачытаць пра сацыяльныя, культурніцкія ды палітычныя тэмы. На старонках «Нівы» з’явіўся літаратурны дадатак Беларускага Літаратурнага Аб“яднання «Белавежа» і дзіцячы дадатак «Зорка». На старонках «Нівы» друкаваліся таксама навіны з жыцця ў Беларусі.
Яшчэ па 26 красавіка ў Падляшскім Музеі Ратуша ў Беластоку можна наведаць юбілейную выставу архіўных фотаздымкаў выдання з гадоў 1956 – 2000. «Ніва. Фотаздымкі».
Беларускае Радыё Рацыя






