На фоне трохбаковых перамоваў у Абу-Дабі, Расея нанесла новы масіраваны ўдар па Кіеве і яго энергетычнай інфраструктуры. Атака пачалася каля другой гадзіны ночы і працягвалася больш за тры гадзіны — да 5‑й ранку.

Расейцы атакавалі дронамі-шахедамі, а затым паралельна нанеслі ўдары балістычнымі і крылатымі ракетамі наземнага базавання. Пасля 6‑й раніцы атака шахедамі на Украіну працягнулася, і каля 7‑й гадзіны раніцы Кіеў зноў атакавалі дроны. Больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення.
Бліжэйшыя два тыдні будуць складанымі для энергасістэмы Кіева. Жыхарам украінскай сталіцы варта запасацца вадой і прадуктамі, а таксама быць гатовымі да збояў у рабоце метро і транспарту, папярэдзілі ў Радзе Украінскай асацыяцыі аднаўляльнай энергетыкі. Пасля апошніх расейскіх удараў у Кіеве зноў пашкоджаны ЦЭЦ-5 і ЦЭЦ-6, а таксама ракетай разьбітая падстанцыя “Кіеўская 750”, якая забяспечвае да 80% электраэнергіі сталіцы і злучае яе з Ровенскай АЭС.






