Больш-менш нармальная зараз сітуацыя ў Адэсе ў параўнанні з ўкраінскай сталіцай. Пераважную частку дня электрычнасць у дамах ёсць, адключэнні адбываюцца ад 2 да 7 гадзінаў на дзень. Прылёты расейскіх ракет і дронаў – з перыядычнасцю раз два-тры дні, – сваімі назіраннямі падзяліўся беларус, які стала жыве ва Украіне, Раман Плаўнаў:
– Я зараз у Адэсе. Па-рознаму бывае. Бывае, што два-тры дні няма прылётаў. А затым бывае штоноч – шахеды, ракеты. Што з электрычнасцю? У нас з электрычнасцю больш-менш. Бывае, што 2-3 дні не адключаюць зусім. Бывае, што на 7-8 гадзін могуць адключыць. У гэтым плане неяк спраўляемся.

Станам на люты бягучага года ва Украіне, у сувязі з масавымі атакамі ворага па энергетычнай інфраструктуры, уведзеныя графікі адключэння святла і цяпла. Аднак не заўсёды такія адключэнні прагназаваныя, часамі сістэмы працуюць з вялікімі збоямі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






