
Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” ініцыяваў перайменаванне вуліц ва ўкраінскім горадзе Адэса ў гонар беларускіх герояў. Першы этап пройдзены: гісторыка-тапанімічная камісія гораду прапанавала перайменаваць вуліцу Беларуская на вуліцу імя Кастуся Каліноўскага.
Кажа кіраўнік дабрачыннага фонду “Вольная Беларусь” Аляксей Францкевіч:
– Мы падалі такі зварот ад імя фонда “Вільна Білорусь”. Атрымалі адказ. Нас запэўнілі, што наша прапанова датычная героя Украіны Жызнеўскага і Аляксея Скоблі, яны будуць у камітэце. Яны перадалі ў камісію. У Адэсе адбылася прэс-канферэнцыя, на якой прадстаўнікі тапанімічнай камісіі, мясцовы гісторык Аляксандр Бабіч, агучыў прапанову, хутчэй за ўсё так і будзе, перайменаваць вуліцу “Беларускую” у вуліцу “Кастуся Каліноўскага”.
Для дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” гэта не першая такая ініцыятыва. Намаганнямі фонду імёнамі беларускіх Герояў, якія загінулі за Украіну, названыя вуліцы ў Кіеве, Бучы, Запарожжы.

Беларускае Радыё Рацыя






