BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Акопах абвясцілі пачатак будаўніцтва музея Ежы Папялушкі

“Акопы ўжо не знікнуць з мапаў” — падкрэсліў бургамістр Сухаволі ў роднай вёсцы Ежы Папялушкі. Тут прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Музею блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі, які мае быць адкрытым ужо праз два гады.

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Музею блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Акопы.

На прэзентацыі

У час сустрэчы быў таксама перададзены зямельны пляц пад будаўніцтва музея. Бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель падкрэсліў, што гэта вельмі важная інвестыцыя, як для лакальнай супольнасці, так і для жыхароў усяго краю.

– Ксёндз Ежы, капелан “Салідарнасці”, нязломны, тут ён нарадзіўся і цяпер вяртаецца да Акопаў. Рады гэтаму, бо для нас гэта таксама імпульс для развіцця. Чарговыя групы пілігрымаў і турыстаў сюды паедуць. Сухаволя і Акопы ўжо не знікнуць з мапы, дзякуючы ксяндзу Ежы.

Сучасны будынак музея будзе ўпісвацца ў краявід дрэў, якія тут растуць, ствараючы мост паміж мінулай і цяперашняй місіяй Ежы Папялушкі, падкрэсліў аўтар праекту, архітэктар Міраслаў Нізё:

– Гэты аб’ект сваёй сучаснай формай спрабуе гарманізавацца з кантэкстам мінулага. Быць адмысловай архітэктурнай сімволікай. Ён знаходзіцца ў зручным месцы. Маю надзею, будзе прыцягваць увагу. Зроблена так, што аб’ект добра ўпісаны ў ландшафт, не будзе вылучацца, а будзе старацца дапасавацца да мясцовасці.

У музеі будуць прадстаўлены жыццё і пастырская дзейнасць айца Папялушкі, а таксама можна будзе даведацца пра змаганне за такія вартасці, як чалавечая годнасць і пашана да людзей працы. Адкрыццё музея запланавана на 2027 год.

Цалкам матэрыял:

Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя