У Асіповіцкім раёне прайшлі вучэнні з выкарыстаннем рэактыўных сістэм залпавага агню, паведамляе тэлеканал Міністэрства абароны “ВаенТВ”. Адзначаецца, што “баявыя разлікі выканалі задачу па падрыхтоўцы пазіцый і нанясенні удараў па ўмоўным непрыяцелю”.

У вучэннях былі выкарыстаныя ракетныя сістэмы залпавага агню “Паланэз”. Таксама паведамляецца аб выкарыстанні на вучэннях сістэм “БелГрад”. Заяўляецца, што гэта “ўдасканалены ўзор савецкага комплексу “Град”, распрацоўкай і стварэннем якога займаліся айчынныя спецыялісты”. У тэлесюжэце гаворыцца, што “БелГрад” здольны несці да 100 зарадаў, далёкасць стральбы складае 20,6 кіламетраў.
Беларускае Радыё Рацыя






