
Традыцыйная татарская музыка, танцы і кухня — так у Багоніках адзначылі свята вясны “Наўруз”.
Святкаванне пачалося “Азанам” – малітвай у мячэці. У двары, перад карчмой Махмеда, на сцэне выступалі татарскія калектывы з Польшчы, а таксама з Казахстана і Азербайджана.
Як адзначыў cтаршыня мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Багоніках Мацей Шчэнсновіч, свята “Наўруз” – гэта яркі доказ шырокага супрацоўніцтва польскіх татараў:
– Прысутнічаюць татары з Літвы, з Казахстану. Пакуль мяжа не была закрытая, мы ўтрымлівалі кантакты з Беларуссю, у Іўі вельмі вялікая мусульманская супольнасць. Утрымліваем кантакты, стараемся супрацоўнічаць.
Назва свята “Наўруз” паходзіць са старажытнаперсідскай мовы, у даслоўным перакладзе азначае “новы дзень”.
Арганізатарамі з’яўляюцца Саюз татараў Рэспублікі Польшча і Мусульманская рэлігійная абшчына ў Багоніках.













Беларускае Радыё Рацыя