BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Батумі адбываюцца зборы данатаў для беларускіх ваяроў

Беларусы Батумі працягваюць збор для ваяроў, што ваююць ва Украіне ў складзе Беларускага добраахвотніцкага корпуса.

Пра збор распавядае яго арганізатарка ў Батумі Святлана:

– У нас трывае збор на працягу ўжо некалькі месяцаў на планшэты хлопцам. Мы іх ужо набылі ў пазыку, і пазыку трэба аддаць. Планшэты патрэбныя ўсім падраздзяленням, ад мінамётчыкаў да штурмавікоў, Мінамётчыкам ці БПЛАшнімкам зразумела для чаго – для выведкі каардынатаў. Для штрумавікоў таксама для каардынатаў, яны там пампуюць мапы.

Па словах Святланы колькасць людзей, што дапамагаюць беларускім ваярам значна паменшылася :

– Нашыя зборы больш для беларусаў, ад беларусаў, але відаць можа трэба пашыраць. Мне задецца проста, што зараз патрэбы ў хлопцаў вялікія. Як рухаюцца так рухаюцца. Мы пашыраем нашыя лакальныя зборы ў лакальных чатах. Што тычыцца хлопцаў, яны ў сваіх сацсетках пашыраюць нейкія яшчэ зборы. Яно неяк рухаецца, проста мне здаецца, што людзі ўжо трывалы час знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, таму аддаліліся ад вайны, бо трэба неяк выжываць.

Каб падтрымаць беларускіх ваяроў можна далучыцца да адмысловага чату, дзе публікуецца інфармацыя пра данаты ваярам Беларускага дабраахвотніцкага корпусу.

Беларускае Радыё Рацыя